Юрый Іосіфавіч Візбар
Юрый Іосіфавіч Візбар | |
---|---|
руск.: Юрий Иосифович Визбор | |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1984[1] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Ada Yakusheva[d] і Yevgeniya Uralova[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | журналіст, паэт, акцёр, кампазітар, аўтар песень, сцэнарыст, аўтар-выканаўца, гітарыст, драматург, альпініст, празаік, навэліст |
Жанры | паэзія, аўтарская песня, сцэнарый і апавяданне |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Іосіфавіч (Юзэфавіч) Візбар (руск.: Ю́рий Ио́сифович (Юзефович) Ви́збор; 20 чэрвеня 1934, Масква — 17 верасня 1984, там жа) — савецкі аўтар-выканаўца песень, паэт, кінаакцёр, пісьменнік і журналіст, кінасцэнарыст, кінадакументаліст, драматург, мастак. Адзін з заснавальнікаў жанра аўтарскай, студэнцкай, турысцкай песні. Стваральнік жанру «песні-рэпартажу», аўтар больш за 300 песень. Член Саюза журналістаў і Саюза кампазітараў СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1955). Працаваў настаўнікам, з 1958 у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні (адзін з заснавальнікаў радыёстанцыі «Юнацтва»). З 1970 у творчым аб’яднанні «Экран». Рэжысёр ці аўтар сцэнарыяў больш як 40 дакументальных фільмаў. Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Год дракона», «Капітан Фракас», «Скачок». З 1965 здымаўся ў кіно («Ліпеньскі дождж», «Адплата», «Чырвоная палатка», «Начная змена», «Семнаццаць імгненняў вясны» і інш.). З 1950-х гадоў пісаў і выконваў свае песні. Аўтар аповесцяў, нарысаў, апавяданняў.
Зноскі
- ↑ а б ВИЗБОР Юрий Иосифович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 378–382. — ISBN 5-94848-245-6
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўловіч Л. І. Візбар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).